Забывай (Forget)

By Вектор (Vector) (BY)

Released on May 11, 2022

Thumbnail


[Тэкст песні «Забывай»]


[Куплет 1: Вектор & LEAR ]

Маўчы, не трэба лішніх словаў нам

Адны з табой мы будзем давідна

Абдымі, бо прачнешся ты адна

Прычын нам зноўку бачыцца няма

Раз, два, тры, чатыры, пяць — не знайшла цябе

Сэнс ёсць адпускаць, у хованкі гуляць

Недарэчным стала, было цябе так мала

Цяпер зашмат ужо стала


[Прыпеў: Вектор & LEAR ]

(Вядома, вядома) Вядома, вядома

Як было крута гэта

На даху цалавацца зранку, піць віно з пакета

Вядома, вядома

Як было крута гэта

І будзе ўсё сакрэтам, што адбылося летам

Памаўчым, памаўчым

З табой засталася гадзіна нам

І збяжым адзін ад аднаго

Сам-насам кожны цяпер

Усе мае нумары забывай, забывай

Памаўчым, памаўчым

З табой засталася гадзіна нам

І збяжым адзін ад аднаго

Сам-насам кожны цяпер

Усе мае нумары забывай, забывай

[Куплет 2: Вектор & LEAR ]

Вельмі, вельмі пяшчотна, спрэчна

Пяць хвілін нібы вечнасць

Напамін тваё нешта забяру

Ў шлях млечны

Раз, два, тры, чатыры, пяць — не трэба ўжо шукаць

Мабыць у соты раз памылкі паўтараць

Як гэта дастала, раней было так мала

Упоперак горла ўстала


[Прыпеў: Вектор & LEAR ]

(Вядома, вядома) Вядома, вядома

Як было крута гэта

На даху цалавацца зранку, піць віно з пакета

Вядома, вядома

Як было крута гэта

І будзе ўсё сакрэтам, што адбылося летам

Памаўчым, памаўчым

З табой засталася гадзіна нам

І збяжым адзін ад аднаго

Сам-насам кожны цяпер

Усе мае нумары забывай, забывай

Памаўчым, памаўчым

З табой засталася гадзіна нам

І збяжым адзін ад аднаго

Сам-насам кожны цяпер

Усе мае нумары забывай, забывай


[Аўтра: LEAR]

Я, ты, мы не змаглі

Зноў кажу: адпусці

Моманты назаўжды

Забывай нумары

Я, ты…