Лістапад (November)

By Naviband

On Адліга (Thaw)

Released on November 1, 2024

Thumbnail

[Тэкст песні «Лістапад»]


[Прыпеў]

А за вакном плача лістапад

Напэўна, ён хоча расказаць

Маўклівы сон, дзе ў тваіх вачах

Замірае час

А за вакном плача лістапад

Гарыць агнём шэры далягляд

А я ізноў буду ўспамінаць

Верыць і чакаць


[Куплет]

Восень, адчуваю сябе госцем

Астудзіла мае ночы, захіліла ў абшар

Восень, веру тваёй прыгажосці

А на сэрцы невыносна, хто ў гэтым вінават?


[Прыпеў]

А за вакном плача лістапад

Напэўна, ён хоча расказаць

Маўклівы сон, дзе ў тваіх вачах

Замірае час

А за вакном плача лістапад

Гарыць агнём шэры далягляд

А я ізноў буду ўспамінаць

Верыць і чакаць