Released on December 12, 2020

Thumbnail

[Тэкст песні «Але»]


[Куплет 1]

Колькі табе трэба казаць

Столькі мне не варта ўнутры трымаць

Можна і бясконца маўчаць, але

Хачу яшчэ я адшукаць сябе


[Куплет 2]

Загадаю ззянне ізноў

Кожнае спатканне з падзякаю без слоў

Можна і бясконца маўчаць, але

Хачу яшчэ люляць каханне


[Куплет 3]

Паляцець бы птушкай далей

Кожны ўзмах крылаў — мой новы высакосны дзень

Можна бессэнсоўна маўчаць, але

Давай цяпер адкрыем праўду


[Куплет 4]

Загадаю ззянне ізноў

Новае спатканне з падзякай і цяплом

Сакура зімой зацвіце, але

Няхай маё цвіце каханне


[Аўтра]

Цвіце каханне