Загляне Сонца 3

By Naviband

On Адліга (Thaw)

Released on February 14, 2025

Thumbnail

[Тэкст песні «Загляне Сонца 3»]


[Куплет 1]

Калі самотны падаеш ад болю

І шэрым ранкам валішся без сіл

Не апускай халодныя далоні

Загляне сонца ў цёмныя часы


[Куплет 2]

За паваротам цёмная дарога

За паваротам, замяце сляды

Не дазваляй каб вечная трывога

Ляжала камнем на тваёй душы


[Куплет 3]

Калі на сэрцы вогнішча палае

І ледзяныя абуджаюць сны

Не забывай, што так заўжды бывае

Загляне сонца ў цёмныя часы


[Аўтра]

Не забывай, што так заўжды бывае

Загляне сонца ў цёмныя часы